Пазачарговы з’езд рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», на якім планавалася разгледзець пытанне пераўтварэння арганізацыі ў палітычную партыю, сёлета не адбудзецца. Пра гэта БелаПАН паведаміў намеснік старшыні аб’яднання дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Шацько.

«Пакуль вырашылі ўзяць паўзу», — адзначыў ён.

Нагадаем, у верасні Шацько заявіў, што пазачарговы з’езд можа прайсці ў снежні. Пра неабходнасць пераўтварэння аб’яднання ў партыю заяўлялі як у кіраўніцтве арганізацыі, так і ў нізавых структурах. 5 кастрычніка адбылося пасяджэнне рэспубліканскага савета «Белай Русі», на якім абмяркоўваліся праекты статуту і праграмы будучай палітычнай партыі.

Паводле звестак сайта «Белай Русі», на 1 верасня 2011 года колькасны склад арганізацыі налічваў 2,1% працаздольнага насельніцтва Беларусі, ці 123.297 чалавек. Колькасць пярвічных арганізацый — 6.797.

Старшынёй РГА «Белая Русь» з’яўляецца першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?