У сувязі з адменай пераходу Беларусі на зімовы час УЕФА прыняла рашэнне пра перанос матча 5-га тура групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і чэшскай «Вікторыяй» на 21:00, паведамляе сайт беларускага клуба.

Набытыя раней білеты дзейсныя.

Матч пройдзе 23 лістапада (серада) на мінскім стадыёне «Дынама».

Пасля 4-х тураў становішча ў нашай групе наступнае:

Барселона — 10, Мілан — 8, БАТЭ — 2, Вікторыя — 1.

БАТЭ ў першым туры (13 верасня) згуляла ў Чэхіі з «Вікторыяй» унічыю 1:1, у 2-м (28 верасня) прайграла дома «Барселоне» 0:5, у 3-м прайграла на выездзе «Мілану» 0:2, у 4-м згуляла з «Міланам» у Мінску 1:1.

«Барселона» і «Мілан» датэрмінова выйшлі ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

БАТЭ мае шанцы заняць 3-е месца, каб у лютым 2012 г. выступіць у плей-оф Лігі Еўропы.

Для гэтага трэба перамагчы «Вікторыю», і тады матчы заключнага туру, 6 снежня, не важныя («Барселона» — БАТЭ, «Вікторыя» — «Мілан»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?