Мязяк і Сырыца 11 лістапада рашэннем суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавіч былі пакараныя на 25 базавых велічыняў па п.23.34 ч.2 КаАП РБ «Парушэнне парадку арганізацыі правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання» за правядзенне мясцовага сходу 8 кастрычніка ў Баранавічах.

Абодва актывісты не прызналі сябе вінаватымі, патлумачыўшы, што прысутнічалі на сходзе, на які не трэба атрымліваць дазвол у выканкаме і які праводзіўся згодна з законам «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах».

На паседжанні ў якасці сведак былі запрошаны юрыст і ідэолаг баранавіцкага гарвыканкама, а таксама прадстаўнік баранавіцкага ГАУС. На іх думку, праведзенае мерапрыемства трэба лічыць мітынгам, бо мясцовыя сходы павінны праводзіцца ў дварах тых дамоў, дзе збіраліся подпісы. Але прадстаўнікі ўлады таксама дакладна не здолелі патлумачыць суду, чым адрозніваецца сход ад масавага мерапрыемства.

«Я не чакаў, што суд прыме станоўчае рашэнне, — патлумачыў пасля суда „ІР“ Віктар Сырыца. — Інакш давялося б адмяняць штрафы і тым пяці чалавекам, якіх раней пакаралі за мясцовы сход».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?