10 лістапада распачаліся рэпетыцыі спектакля «Людзі на балоце» паводле раманаў Івана Мележа «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы». Рэжысёр спектакля — Аляксандр Гарцуеў.

Некалі спектакль «Людзі на балоце» ў пастаноўцы Барыса Эрына карыстаўся вялікай папулярнасцю ў Купалаўскім тэатры. Для многіх артыстаў старэйшага пакалення цяперашняя пастаноўка — магчымасць па-новаму папрацаваць з вядомым матэрыялам.

Аляксандр Гарцуеў вырашыў не выкарыстоўваць інсцэніроўку Т. Абакумоўскай і З.Браварскай, а стварыў сваю версію,

у якой сканцэнтраваў увагу на гісторыі кахання Васіля і Ганны.

Прэм’ера спектакля мае адбыцца ў лютым 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?