Каля 7:30 на ўчастку Даўгінаўскага гасцінца (тракта) паміж вул. Будслаўскай і вул. Навінкаўскай у Мінску адбылася аварыя.
Адразу пасля рэканструяванага ўчастка гэтай вуліцы Peugeot 206 выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў слуп. Пасля гэтага машыну выкінула ў кювет, дзе яна перакулілася. Паводле папярэдняй версіі ДАІ, кіроўца заснуў за рулём.
За рулём аўтамабіля знаходзіўся мінчанін 1987 г. Ён быў адзін у машыне.
0
0
0
0
0
0