«Кіраўнікі дзяржаў, што ўваходзяць у Мытны саюз, правядуць перамовы па актуальных пытаннях інтэграцыі на еўразійскай прасторы ў святле ўваходжання ў сілу 1 студзеня 2012 года пакета міжнародных дагавораў Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) трох краін», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Крамля.

Парадак дня сустрэчы ўключае «актуальныя пытанні дзейнасці Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана», у рамках якога да 1 ліпеня 2011 года сфарміравана адзіная мытная тэрыторыя.

Узаемадзеянне ў рамках Мытнага саюза «ўжо пачынае прыносіць канкрэтныя вынікі», заяўляецца ў прэс-рэлізе. «Узгодненыя віды дзяржаўнага кантролю перанесены на знешнюю мяжу МС, запрацавала адзіная сістэма мытнага рэгулявання. У выніку ў першым паўгоддзі 2011 года адзначаны рост узаемнага тавараабароту ў рамках МС практычна на 40%», — адзначаецца ў паведамленні.

«Асаблівую ўвагу» плануецца надаць сумеснай працы па пераходу да наступнага этапу інтэграцыі — Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама пытанням удасканалення наднацыянальных органаў кіравання інтэграцыйнымі працэсамі.

У ходзе трохбаковай сустрэчы плануецца «падпісанне шэрагу дакументаў, якія маюць прынцыповае значэнне для далейшага развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?