У Лідзе затрыманыя двое ўдзельнікаў «Народнага сходу»: Станіслаў Карабан і журналіст «Белсата» Сяргей Карпенка. Іх адвялі ў пастарунак. Сход, са слоў удзельніка Ўладзімера Круцікава, адбыўся ў раёне стадыёна «Абутнік». Станіслаў Карабан і Сяргей Карпенка былі затрыманыя на падыходзе да месца правядзеньня мерапрыемства. Сяргей Карпенка пацьвердзіў па тэлефоне, што знаходзіцца ў пастарунку і паведаміў, што зараз зь ім вядзе размову супрацоўнік міліцыі. Усяго на «Народным сходзе» ў Лідзе, са слоў Круцікава, прысутнічала восем чалавек і ён адбыўся нягледзячы на затрыманьні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?