Стаю ў чарзе на памежны пункт «Каменны Лог». Прыехаў а 9.40. Яшчэ перада мной у чарзе 60 машын. Тэлефанаваў на гарачую лінію ГПК, кажуць, што літоўцы працуюць вельмі павольна, 34 машыны за апошнія дзве гадзіны, забіта ўся нейтралка.

16.36 Прайшла гадзіна. Перад уездам на памежны пункт засталося больш за 30 машын. Рэгулярна нехта робіць спробы прарвацца без чаргі. Утварылася "народная дружына", якая спрабуе гэтаму процістаяць, перакрыўшы "дыпламатычную" паласу руху, па якой ідуць "прарывы". Адбылася бойка паміж літоўцам, які прарываўся, і "дружыннікамі".

17.10 На мяжы скандалы. Памежнікі дзіўным чынам трактуюць "эксперымент" па раздзяленні транспарту на мяжы на той, што з нумарамі ЭЗ і той, што з нумарамі мытнага звязу. Літоўцаў сталі запускаць на вольную паласу яшчэ да ўезду на памежны пункт! Фактычна, на беларускай дарозе М7 выдзелілі асобную паласу для эўразвязаўскага транспарту. Многія з тых, што стаялі ззаду ў чарзе, апынуліся наперадзе. Машыны ДАІ, якія перыядычна зьяўляюцца на мяжы, цалкам ігнаруюць парушэнні правіл руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?