На 11 лістапада ў сталічныя загсы падалі заявы 258 пар. Многія з іх загадзя выбралі гэтую дату, разлічваючы, што незвычайнае спалучэнне лічбаў —
Карэспандэнт БелаПАН пабываў у Мінскім гарадскім доме шлюбаў, дзе пазнаёміўся і раздзяліў радасць урачыстага дня з дзвюма парамі маладых.
Дзмітрый і Вікторыя прызналіся, што дату спецыяльна не выбіралі — «чыста машынальна атрымалася». У перадвясельнай беганіне і падрыхтоўцы было не да таго, і толькі ў апошні момант звярнулі на гэта ўвагу. Але, канешне, шчаслівыя і вераць, што рэдкая камбінацыя лічбаў прынясе ўдачу.
У перапынку паміж цырымоніямі загадчыца Дома шлюбаў Надзея Равуцкая сказала: «Цяпер вельмі спрыяльны час для вяселля — летам, восенню па 28 лістапада ў нас запісалася на ўрачыстую рэгістрацыю прыкладна вось такая колькасць пар — 20–25. Можа быць, сёння будзе некалькі пар, якія вераць у магію лічбаў — шчаслівае спалучэнне
Паводле слоў Равуцкай, самы прыкметны наплыў маладых, якія вераць у нумаралогію, прыпаў на
Вольга і Генадзь Жыдзень прызналіся, што зведваюць «рэдкае адчуванне і захапленне, і настрой — дай Бог усім такі!» «Як я планаваў, — гаворыць Генадзь, — так яно і сышлося. Заяву падалі дзесьці за тры месяцы, і думка аб гэтай даце была».