У Паўднёвай Асеціі ў нядзелю праходзяць прэзідэнцкія выбары. Адначасова ў рэспубліцы, якую большасць краін свету лічыць тэрыторыяй Грузіі, праходзіць рэферэндум аб наданні расійскай мове статусу дзяржаўнай.

Выбары праходзяць у сувязі з заканчэннем другога тэрміну паўнамоцтваў дзеючага прэзідэнта самаабвешчанай рэспублікі Эдуарда Какойты.

Сам ён у выбарах не ўдзельнічае.

За пасаду кіраўніка Паўднёвай Асеціі змагаюцца 11 кандыдатаў.

Аб ліку выбаршчыкаў можна меркаваць па колькасці бюлетэняў: надрукавана 34 тыс. копій,
а старшыня мясцовага выбаркама Бэла Пліева выключыла верагоднасць таго, што бюлетэняў можа не хапіць на ўсіх, а нявыкарыстаныя паабяцала знішчыць.
У Тбілісі ўжо заявілі, што «гэтак званыя прэзідэнцкія выбары ніякага значэння для Грузіі не маюць».

«Гэтыя выбары ніякай нагрузкі не маюць, так як міжнародная супольнасць не прызнае ні самі выбары, ні іх вынікі. Адпаведна, не маюць яны значэння і для Грузіі», — заявіла намеснік міністра замежных спраў Грузіі Ніна Каландадзэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?