У перанесеным матчы 1/8 фіналу, што прайшоў сёння ў Брэсце, барысаўскі клуб прайграў мясцоваму «Дынама» з лікам 1:3 (Канцавы, 7 — Цэван, 13, Януш, 33, Клапоцкі, 89).

БАТЭ выступаў у наступным складзе: Часноўскі, Ліхтаровіч (Чудноўскі, 70), Юрэвіч, Канцавы, Брэсан, Радзькоў, Паўлаў (Сіміч, 70), Бардачоў, Аляхновіч, М.Валадзько (Алексіян, 80), Рудзік.

У другім матчы «Мінск» разграміў «Белшыну» — 3:0.

Раней у чвэрцьфінал Кубка Беларусі па футболе выйшлі: мінскі СКВІЧ (першая ліга), Ліда (другая ліга, а налета — ужо першая), «Клечаск» (першая ліга), «Нафтан», «Нёман», «Гомель».

Матчы ¼ фіналу пройдуць вясной 2012 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?