Толькі за кастрычнік доўг
Напрыклад, з пачатку лістапада
Берасцейскі лядовы палац вырашылі перавесці пад бюджэтнае крыло.Раней арэна належала Берасцейскаму хакейнаму клубу і была стратная. Цяпер уласнікам стане аблвыканкам.
«З нас здымуць такі баласт, як камунальныя плацяжы. Калі палац быў на нашым балансе, мы проста не ў стане былі аплачваць камуналку ўласнымі сіламі. А гэта каля 300 мільёнаў рублёў на месяц, — расказвае дырэктар Лядовага палацу Вадзім Драчоў. — Цяпер за бюджэтныя грошы будзе набывацца інвентар».
У канцы 2010 г. такі ж лёс напаткаў Лядовы палац
у Баранавічах. Аднайменнае камунальнае прадпрыемства за год працы сабрала даўгоў на $ 350 тысячаў і было пераведзенае на баланс гораду.
Апроч таго, на Берасцейшчыне арэны ёсць у Пружанах і Кобрыне, а літаральна тыдзень таму хакейная пляцоўка адкрылася ў Івацэвічах. Усе гэтыя палацы стратныя і атрымліваюць фінансаванне з абласнога бюджэту.
Адзінае выключэнне — Бяроза. Тамтэйшы належыць «Трайплу», таму страты кладуцца не на бюджэт, а на ўладальніка кампаніі Юрыя Чыжа.«Нашая ўстанова таксама прыносіць прыбытку менш, чым стратаў. Хоць мы спрабавалі і змяншаць цэны, каб прывабіць новых наведнікаў, і праводзілі акцыі», — прызнаецца дырэктар Бярозаўскага лядовага палацу Уладзімір Скрапко.