Гэтая аварыя на пешаходным пераходзе ў Гродне адбылася два тыдні таму. Але толькі цяпер стала вядома, што адзін з пацярпелых — актывіст «Маладога фронту» Арцём Ластавецкі,
піша ex-press.by.

Арцём Ластавецкі і яго сяброўка Алена Мойская пераходзілі дарогу па пешаходным пераходзе, калі іх збіла машына. Юнак і дзяўчына да гэтага часу знаходзяцца ў бальніцы хуткай дапамогі.

Першыя чатыры дні Арцём знаходзіўся без прытомнасці пад штучным дыханнем.

«Дзве нагі зламаныя ў трох месцах, лёгкае прабітае, але рады, што выжыў», — кажа Арцём.

У дачыненні да кіроўцы таксі, які збіў маладых людзей, распачатая крымінальная справа.

Арцём Ластавецкі — маладафронтавец з Баранавічаў, стыпендыят праграмы імя Кастуся Каліноўскага. Пасля праблем з навучаннем у Беларусі быў вымушаны працягваць адукацыю ў Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?