Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі воблачна з праясненнямі. На значнай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), слабы галалёд. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўдночна-заходні, паўночны 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 3 — плюс 3°С, максімальная днём 0 — плюс 6°С.

У Мінску заўтра, 15 лістапада, кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), слабы галалёд. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, паўночны 5–10 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак 0 — плюс 2°С.

У сераду, 16 лістапада, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-заходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — мінус 7°С, максімальная днём мінус 2 — плюс 4°С.

У чацвер, 17 лістапада, у паўночна-ўсходніх раёнах невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Месцамі туман, слабы галалёд. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с, днём па паўночным усходзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад мінус 7°С па паўднёвым захадзе да плюс 1°С па паўночным усходзе краіны, максімальная днём 0 — плюс 5°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?