Працоўны дзень у ЖЭУ № 8 пачаўся са стыхійнага страйку: работнікі камунальнай гаспадаркі сабраліся ў двары, выклікалі начальства і напісалі калектыўны ліст да кіраўніцтва прадпрыемства «Воршакамунгас», запатрабаваўшы падвышэньня заробку на 50%.

Прыкладна гадзіну работнікі бараньскага ЖЭУ № 8 не працавалі. Яны былі абураныя памерам заробку, атрыманага перад выходнымі: у залежнасьці ад спэцыфікі працы заробкі ў камунальнікаў розныя, але ў сярэднім — усяго каля аднаго мільёна.

У ЖЭУ № 8 працуе каля 200 чалавек. Калектыўны зварот да кіраўніцтва «Воршакамунгасу» , падпісалі 60 — тыя, хто не спалохаўся. Бо начальства пагражала работнікам адказнасьцю за адмову ад працы.

У калектыўным лісьце гаворыцца, што на такія заробкі пры цяперашніх цэнах на прадукты і тавары выжыць практычна немагчыма. Таму работнікі патрабуюць падвысіць заробкі напалову і вырашыць гэтае пытаньне на працягу трох дзён.

Калі справа зь месца ня зрушыцца, камунальнікі пагражаюць распачаць бестэрміновы страйк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?