Крамы Мінска адкрываюць сезон пераднавагодняга гандлю.
Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Незвычайна цёплае для гэтага месяца надвор’е — не перашкода для пачатку гандлю атрыбутамі калядных і навагодніх святаў. Першая секцыя па продажы штучных ёлак і ўпрыгожанняў адкрылася ў сталічным ГУМе: ёлкі можна набыць па цане ад Br60 тыс. (вышыня 58 см) да Br1,2 млн. (3 м). Да святочнага гандлю вось-вось далучацца ЦУМ, «Кірмаш», ГД «На Нямізе», універмаг «Беларусь».

А неўзабаве эстафету падтрымаюць астатнія гандлёвыя аб’екты: бліжэй да свята гандляваць штучнымі ёлкамі і ўпрыгожаннямі для іх (наборы цацак разнастайных формаў і колераў, мішура, дожджык, каралі і навагоднія сувеніры) будуць каля 500 прадпрыемстваў сталіцы. Па традыцыі крамы горада арганізуюць выставы-продажы, а таксама распродажы і рэкламныя акцыі з уручэннем прызоў і сувеніраў пры куплі тавараў (сумесна з прадпрыемствамі-вытворцамі).

Штогод з 15 снежня таваразварот у гандлёвых арганізацыях сталіцы павялічваецца ў 2–3 разы. Пік пакупак — 30 і 31 снежня. У гэтыя дні мінскія крамы прадаюць прыкладна ў пяць разоў больш тавараў, чым звычайна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?