Аляксандр Лукашэнка чакае зніжэння цэн на пастаўляемыя з Расіі энергарэсурсы ў 2012 годзе. Пра гэта ён заявіў у Барысаве ў час паездкі па Мінскай вобласці.
«Я пакуль не гавару аб гэтым. Мы скажам з Дзмітрыем Мядзведзевым у бліжэйшы час, але цана ўжо і на прыродны газ будзе іншая, думаю, што і на нафту», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Гэта не значыць, што мы абвалім цану на нафту, на газ. Ашчаджаныя сродкі мы ўсе збяром, накіруем у бюджэт для таго, каб падтрымаць людзей, у тым ліку пенсіянераў. Але замарожвацца нам трэба на гэтых цэнах», — сказаў Лукашэнка.
0
0
0
0
0
0