Пра забарону продажу ў найбуйнейшай менскай кнігарні паведамляе сайт часопіса. «Не выключана, што маем справу з прыступам параноі нейкага асобна ўзятага чыноўніка», — выказвае гіпотэзу рэдактар «ARCHE».
«Беларуская дзяржава ў цяперашнім выглядзе ізноў пачынае бадацца з нізкатыражным выданьнем, тым самым агаляючы сваю маральную нікчэмнасць», — піша ён.
Адзіным каналам рэгулярнага доступу да часопіса застаецца падпіска. «ARCHE» — гэта інтэлектуальны тоўсты часопіс, які пераважна публікуе гістарычныя матэрыялы, але таксама дае трыбуну палітолагам, літаратарам, філосафам. Ён выходзіць ад 1998 года.
0
0
0
0
0
0