«Выканаўца году» – тая намінацыя на цырымоніі «Рок-Каранацыя», пераможцу якой абіраюць самі прыхільнікі беларускай музыкі. Галасаваньне будзе цягнуцца роўна тыдзень – ад 5 лютага да 12 лютага. Кожны можа аддаць свой голас раз на дзень як з дапамогай Інтэрнэту, так і праз SMS. Галасаваньне ў Інтэрнэце будзе праходзіць на старонцы генэральнага інфармацыйнага спонсара «Рок-Каранацыі-2006» – інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў». Ахвочыя прагаласаваць праз SMS (усіх беларускіх мабільных апэратараў) могуць даслаць на кароткі нумар 7755 лічбу, якая адпавядае нумару намінанта. Вынікі будуць абвешчаны непасрэдна на цырымоніі, якая адбудзецца 25 лютага ў КЗ «Менск».

Дашліце паведамленьне на кароткі нумар 7755. У тэксьце паведамленьня напішыце лічбу, якая адпавядае выканаўцу ў сьпісе

1 — Зьміцер Вайцюшкевіч (WZ-Orkiestra)

2 — Ян Маўзэр (Tav.Mauzer)

3 — Ігар Варашкевіч (Крама)

4 — Леанід Паўлёнак (Нагуаль)

УВАГА! Дасылайце на нумар 7755 толькі лічбу выканаўцы!

Кошт аднаго паведамленьня 190 руб. без уліку ПДВ і падатку на паслугі сувязі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?