Андрэй Смірноў, рэжысёр культавага «Беларускага вакзала», стварыў новую стужку — бадай, самую значную расійскую стужку з пачатку ХХІ ст. Фільм «Жыла-была адна баба» распавядае пра лёс жанчыны і чатырох яе мужчынаў на фоне вялікага гістарычнага злому пачатку ХХ стагоддзя.

Месца дзеяння — Тамбоўская губерня Расіі. Галоўная гераіня — Варвара (яе сыграла Дар’я Екамасава), непісьменная сялянка. Фільм пачынаецца сцэнай яе вяселля: дзяўчыну з беднай сям’і высваталі за багатага. Потым будзе першая сусветная, грамадзянская вайна, завяршаецца фільм падзеямі Тамбоўскага сялянскага паўстання супраць бальшавікоў у 1921 годзе.

Сцэнар фільма быў гатовы яшчэ ў 2004 годзе. Ад пачатку

рэжысёр заяўляў, што здымае фільм пра Тамбоўскае антыбальшавіцкае паўстанне (іначай — Антонаўскі мяцеж), задушанае Тухачэўскім з дапамогай газаў і артылерыі. Але антонаўцы — толькі адна лінія шматграннага сюжэта кінаэпапеі.
Дарэчы,
ролю аднаго з іх, паўстанца-анархіста, выканаў расійскі рок-музыка Юрый Шаўчук.
Ён праспяваў у фільме песню.

Паўстанцы глядзяцца ў фільме выйгрышна ў параўнанні з прадстаўнікамі іншых палітычных сілаў. Зрэшты, у стужцы няма ні ідэалізацыі, ні ачарнення. Жаданнем рэжысёра (а 

здымкам папярэднічала вялікая праца ў архівах
) было паказаць усё «як было». І тая
рэчаіснасць часам змушае скалануцца
.

Жахі каркаломнага перыяду гісторыі ідуць фонам. На тым фоне паказаны і лёс Варвары, і лёс расейскай вёскі як такой. Даваенная і дарэвалюцыйная вёска ў фільме — дзікая, «дамастроеўская», амаль сярэдневечная па норавах і побыту. Нішто, апроч перавароту, яе не можа змяніць. Але і пераваротныя падзеі 1919–1921 гадоў не даюць палёгкі. Новыя ўлады мяняюцца з шалёнай хуткасцю, жыццё сялянства яны палепшыць не могуць ды і не хочуць.

Уся розніца ў тым, што ў сялян, апроч сякераў, з’явіліся яшчэ стрэльбы ды кулямёты.

Смірноў не здымаў цягам трыццаці гадоў — выпадак для гісторыі кіно ўнікальны, цягне на сусветны рэкорд. Але, як адзначаюць кіназнаўцы, рэжысёр здолеў стварыць настолькі важную для расійскага кінематографа карціну, што на яе варта было патраціць столькі часу.

Самы неадназначны час у расійскай гісторыі ХХ стагоддзя паказаны праз прызму славутай «бабскай долі»
, якая апынулася ў руках Смірнова ідэальным каталізатарам для апісання тых часоў.

Гэта спраўдны рэалізм, у найлепшых традыцыях кінаэпапеі, сакрэт стварэння якой да сённяшняга дня можна было лічыць страчаным у расійскім кіно, адзначаюць кінакрытыкі.

Яшчэ такі

фільм можа стаць адным з узораў для стваральнікаў будучай беларускай кінаэпапеі, што разгорнецца на фоне Слуцкага паўстання 1920-га.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?