Кіеў увайшоў у рэйтынг лепшых гарадоў у Еўропе для шопінг-турызму паводле версіі Economist Intelligence Unit, паведамляюць нацыянальныя інфармагенцтвы.

Хоць украінская сталіца і заняла толькі 27-е месца з 33 уключаных у рэйтынг еўрапейскіх гарадоў, аднак змагла абысці такія мегаполісы, як Варшава (28-е месца) і Санкт-Пецярбург (29-е). Значна выйсці наперад удалося Маскве: горад заняў 19-ю пазіцыю.

На першым месцы ў рэйтынгу размясціўся Лондан, на другім — Мадрыд, на трэцім — Барселона.

Кампанія ацэньвала прывабнасць гарадоў для шопінг-турызму па некалькіх катэгорыях, уключаючы колькасць магазінаў і буйных гандлёвых цэнтраў, курс нацыянальнай валюты адносна сусветных, час работы магазінаў, прадастаўленне скідак і г.д.

Кіеўскія магазіны, паводле даных EIU, працуюць даўжэй і часцей, чым у іншых гарадах, прапануюць скідкі. Але нават з іх улікам цэны ў сталічных магазінах вышэйшыя, чым у многіх еўрапейскіх, адзначаюць рэтэйлеры.

У цэлым сфера гандлю ва Украіне развіваецца даволі нядрэнна. У студзені-жніўні 2011 года рознічны тавараабарот прадпрыемстваў рознічнага гандлю і рэстараннай гаспадаркі Украіны вырас у супастаўных цэнах на 14,8% у параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?