«Падзеі ў Сірыі ўсё больш нагадваюць грамадзянскую вайну», — заявіў у Маскве міністр замежных справаў Расіі Сяргей Лаўроў пасля таго група паўстанцаў з так званай «Свабоднай сірыйскай арміі» атакавала будынак разведкі Вайскова-паветраных сіл, адной з самых важных і зненавідных спецслужбаў у прыгарадзе сталіцы, Дамаска.

Месцамі паўстанцы атакуюць часці, верныя рэжыму Асада, з дапамогай артылерыі і зенітных ракет. За час канфлікту ў краіне загінула некалькі тысяч чалавек, у тым ліку сотні спецназаўцаў урада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?