Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі сёння на сваім сайце размясціла абвяржэнне сваёй ранейшай ідэі ўвесці ў Беларусі дадатковы падатак на ўсіх, хто зарабляе больш за $1000. «Безумоўна, не можа быць і гаворкі пра дадатковы падаходны падатак з прыбыткаў, эквівалентных $1000. Атрымаўся тэхнічны казус», — напісана ў афіцыйнай заяве на сайце ФПБ.

«У Беларусі многія атрымліваюць зарплату, эквівалентную $1000 і больш. Гэта сумленныя рабочыя, работнікі, паважаныя людзі, —
паведамляецца ў звароце. — ФПБ заўсёды выступае за павелічэнне даходаў грамадзян і зніжэнне падаткаў».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?