Проста ў крытыкесы такі манерны дыскурс: усім заўдаць на арэхі. А што рабіць! Калі забараніць ёй звонкія поўхі, якія яна раздае літаратарам, дык ня будзе за што й зачапіцца: выйдзе звыклая вялая цягамоціна — ці то позьні Кучар, ці то раньні Гніламёдаў. Прынамсі, кніга ня зьзяе ані сьвежым стылем, ані новай тэрміналёгіяй.

«Найсьвяжэйшыя» паняткі й катэгорыі, якія тарнуе сп-ня Кісьліцына, узятыя з арсэналу расейскае крытыкі канца, а то й пачатку 1980-х гг. Прынамсі, мне незразумела, навошта крытыкеса так старанна прыладжвае Эпштэйнаў панятак «мэтарэалізм» да беларускае літаратуры? Ведама, на тле сацрэалізму даны кірунак выглядаў як адкрыцьцё. Хоць ужо й тады было ясна: гэта чыста ўмоўны «аўтарскі» тэрмін «аднаразовага» выкарыстаньня.

І, калі ранейшая беларуская крытыка пераймала з расейскага арсэналу словы «шасьцідзясятнікі», «вясковая проза», дык гэта яшчэ можна было зразумець, бо пераймала й літаратура. Але навошта прыпісваць «мэтарэалізм» літаб’яднаньню «Тутэйшыя»? Калі б «Тутэйшыя» ўзялі на ўзбраеньне Эпштэйнаў панятак — гэта мела б апраўданьне ў старой савецкай звычцы. Але «Тутэйшыя» былі першыя, хто праігнараваў «расейскі час». Мала таго, яны гатовыя былі нават застацца «ззаду», абы не ісьці за «ўсесаюзным» стандартам. (Насамрэч, для літаратуры не існуе «ззаду» й «сьпераду».) Дык навошта прыніжаць «Тутэйшых» застарэлымі расейскімі парадыгмамі? Навошта «пераадкрываць» паўзабытыя тэорыі?

Поўны тэкст палемікі чытайце ў часопісе "ARCHE".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?