Элеанора Язерская — бадай, адзіная свецкая львіца Беларусі. Яна працавала на радыё і тэлебачанні, але вядомасць атрымала як самая экстравагантная дама ў свецкай тусоўцы Мінска. Пісьменніца, журналістка і актрыса — так пазіцыянуе сябе Язерская на сваім афіцыйным сайце. «НН» даведалася якім песні любіць пані Элеанора.

«Абавязкова беларускія песні? Не. Ну тады, у першую чаргу, «На тот большак, на перекресток» Мікалая Дарызо і Марка Фрадкіна, — кажа Язерская. — Гэта песня гучала ў фільме „Простая гісторыя», дзе яе выконвала Клаўдзія Шульжэнка.

Затым, абавязкова, песня Ігара Лучанка на вершы Генадзя Бураўкіна «Зачараваная мая».

І апошняя, гэта, канешне ж, песня «Одинокая гармонь» на вершы Ісакоўскага і музыку Барыса Макравусава».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?