Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай месцамі туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 4–9 м/с, днём месцамі парывы да 15–17 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 4 — плюс 2°С, па паўднёвым захадзе пры праясненнях да мінус 7°С; максімальная днём 0 — плюс 7°С.

У Мінску заўтра, 19 лістапада, ноччу без істотных ападкаў, днём часам ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 4–9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — мінус 2°С, максімальная днём плюс 2–4°С.

У наступныя двое сутак, 20–21 лістапада, воблачна з праясненнямі. 20 лістапада на большай частцы тэрыторыі невялікія ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах туман, галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці 4–9 м/с. Тэмпература паветра: 20 лістапада мінімальная ноччу мінус 3 — плюс 4°С, максімальная днём 0 — плюс 7°С; 21 лістапада мінімальная ноччу мінус 3 — плюс 4°С, пры праясненнях да мінус 6°С; максімальная днём мінус 1 — плюс 5°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?