У адной з самых закрытых і рэпрэсіўных краін свету адбываюцца вялікія перамены. Пасля доўгага кіравання вайскоўцаў у краіне з'явіліся расточкі дэмакратыі. Улады дазволілі свабодную дзейнасць апазіцыйных партый, выпусцілі з-пад хатняга арышту лідарку апазіцыі Аўнг Сан Су Чжы, адкрылі краіну для замежнікаў. У найбольшым горадзе краіне, Янгоне, на вуліцах свабодна прадаюць яе партрэты.

У чым прычына такіх перамен? У выніку дыктатуры краіна паступова стала адной з найбяднейшых у свеце. Акрамя таго, Бірма трапіла пад засілле кітайскага капіталу. Новы вайсковы кіраўнік краіны Тайн Сейн вырашыў змяніць курс. Ён правёў ужо некалькі сустрэч з нобелеўскай лаўрэаткай Су Чжы. Партыя Су Чжы возьме ўдзел у найбліжэйшых давыбарах парламента.

Неўзабаве адбудзецца першы за 50 гадоў візіт у краіну дзяржсакратаркі ЗША Хілары Клінтан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?