Як паведаміла прэс-служба БХД, асуджанага анархіста Яўгена Васьковіча змясцілі ў карцар яшчэ 19 кастрычніка.

На гэтым тыдні вязня наведаў адвакат. Ад яго і стала вядома, што Васьковічу двойчы на 10 дзён працягвалі знахожанне ў карцары. Апошні раз за тое, што пасля адбою па камадзе канваіра ён не павярнуўся тварам да сцяны.

Яўгена Васьковіча можна падтрымаць лістом:

212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, папраўчая калонія №4.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?