Меры па абмежаванні вывазу паліва робяцца яшчэ больш жорсткімі ў Беларусі.
У Беларусі стануць больш жорсткімі захады па абмежаванні вывазу паліва, паведаміў сёння на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «МАЗ» прэм’
«Як бы гэта было непапулярна,
я падпісаў учора пастанову, каб не раз у пяць, а раз у восем дзён выязджаць за мяжу, за выключэннем тых, хто едзе ў камандзіроўку, выконвае свае функцыянальныя абавязкі або працуе па дамове найму»,— растлумачыў Міхаіл Мясніковіч. Гэтыя меры неабходныя для абмежавання вывазу з краіны нафтапрадуктаў, падкрэсліў ён.
Пастанова пакуль не выйшла, зараз адпрацоўваюцца механізмы для яе ўвядзення, удакладніў прэм’
Ён таксама адзначыў, што перапродажам паліва займаюцца і кіроўцы легкавых аўтамабіляў. «Многія ператварылі гэта ў выгадны бізнес, аднак ён прыносіць шкоду для эканомікі і яго трэба спыняць», — рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч.
Каментары