У Беларусі ўведзены тарыф на транспарціроўку электраэнергіі для незалежных энергакампаній. Як паведаміла прэс-служба Мінэканомікі, такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове ведамства ад 2 лістапада 2011 года № 180 «Аб тарыфе на паслугу па перадачы і размеркаванні электрычнай энергіі».

Як растлумачылі ў міністэрстве, у адпаведнасці з законам ад 16 снежня 2002 года «Аб натуральных манаполіях» перадача і размеркаванне электрычнай энергіі з’яўляецца сферай натуральнай манаполіі, рэгуляванне якой ажыццяўляе Мінэканомікі.

«На працягу шэрагу гадоў у Беларусі ствараліся энергетычныя магутнасці (энергакрыніцы), што не ўваходзяць у сістэму Мінэнерга», — зазначылі ў міністэрстве.

У выпадку, калі арганізацыі-вытворцы электрычнай энергіі, што не ўваходзіць у склад ДВА «Белэнерга», неабходна ажыццявіць транспарціроўку (перадачу і размеркаванне) электрычнай энергіі па сетках ДВА «Белэнерга», Мінэканомікі ўстаноўлены тарыф на паслугу па перадачы і размеркаванні электрычнай энергіі. Згодна з пастановай № 180, згаданы тарыф устаноўлены ў памеры 354 рублі за 1 кВтгадз.

Тарыф на транспаціроўку ўстаноўлены адзіным па рэспубліцы для ўсіх суб’ектаў, якія жадаюць транспартаваць вырабленую імі на тэрыторыі рэспублікі электраэнергію, і ажыццяўляецца на дадзеным этапе ў межах толькі адной юрыдычнай асобы, гаворыцца ў каментарыі ведамства.

Пастанова апублікавана 18 лістапада 2011 года ў газеце «Рэспублiка» і набірае моц 19 лістапада 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?