Фота Tutgrodno.com
Фота Tutgrodno.com
Фота Tutgrodno.com
Па словах відавочцаў, ВАЗ «дзясятка» на вялікай хуткасці спрабаваў упісацца ў адзін з паваротаў вузкаватай і звілістай вуліцы Каліноўскага. Не атрымалася. Аўто пачало насіць у бакі, яно колькі разоў ўдарылася коламі аб бардзюры і ўрэшце, зрабіўшы кульбіт, перавярнулася. Эвакуяваць разбітую машыну давялося супрацоўнікам МНС. Міліцыянтам кіроўца патлумачыў, што за руль сеў па просьбе сяброў, «бо быў самы цвярозы». Пазней ён стаў адмаўляцца ад таго, што кіраваў аўто ў момант аварыі.
0
0
0
0
0
0