На свята паэзіі школьнікаў горада сабраў конкурс чытальнікаў «Вянок паэзіі», прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Конкурс з’яўляецца адным з этапаў рэалізацыі праекту да 20-годдзя СНД «Вянок дружбы».

Сёння імя самага рамантычнага беларускага паэта ведае любы беларускі школьнік. Не забываюць яго і ў Яраслаўлі.

Адна з удзельніц конкурсу, Анічка Назарэцян з сярэдняй школы № 76 зрабіла пераклад верша М. Багдановіча «Зялёнае каханне» на родную для яе армянскую мову.
З дапамогай выкладчыка музыкі паэтычныя радкі ператварыліся ў цудоўную песню.

Многія з удзельнікаў конкурса ўпершыню дакрануліся да беларускай мовы, прачытаўшы адзін з самых вядомых вершаў «Пагоня» на роднай мове паэта. Для большасці хлопчыкаў і дзяўчынак конкурс стаў унікальнай магчымасцю пачуць у адным месцы адразу некалькі розных моў, на якіх гавораць жыхары шматнацыянальнага Яраслаўля.

Беларуская, азербайджанская, армянская, інгушская, асяцінская, татарская, украінская мовы гучалі ў конкурсныя дні ў доме паэта.

Не сакрэт, што ў школьнай праграме творчасць нацыянальных паэтаў не вывучаюць. Тым больш дзіўна і прыемна было бачыць вялікую колькасць удзельнікаў конкурсу. Лепшых чытальнікаў чакае прыемны сюрпрыз: магчымасць выступіць на сцэне яраслаўскага Палаца культуры «Нафтавік» 9 снежня, у дзень нараджэння М. Багдановіча, падчас гала-канцэрту «Вянок дружбы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?