Сбербанк Расіі і Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) выдзяляюць Беларусі крэдыт у $ 1 млрд., паведаміў сёння журналістам у Мінску старшыня праўлення ЕАБР Ігар Фінагенаў.

Адпаведнае крэдытнае пагадненне будзе падпісана сёння ва ўрадзе Беларусі, піша БелТА.

«Наша доля ў крэдыце складзе $ 100 млн.», — распавёў кіраўнік ЕАБР. Астатнія сродкі накіруе Сбербанк Расіі.

Заяўлена, што крэдыт будзе выдзелены на развіццё «Беларуськалія». Аднак, старшыня праўлення ЕАБР выказаў упэўненасць, што «ў гэты няпросты час» гэтыя грошы дапамогуць і «беларускай эканомікі ў цэлым».

Паведамленне пра выдзяленне крэдыту супала па часе з сустрэчай у Маскве Лукашэнкі з Мядзведзевым і Назарбаевым, у часе якой яны падпісалі дэкларацыю аб еўразійскай эканамічнай інтэграцыі.

Атрыманне замежных крэдытаў праз «Беларуськалій» улады Беларусі пачалі практыкаваць ў ліпені, калі было абвешчана пра $300 млн ад Азербайджана. Потым апетыты выраслі ў прадпрыемства захацелі аддаць у заставу за $2 мільярда расійска-нямецкага крэдыту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?