Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на алкагольныя напоі (15,2%), мясныя кансервы (9%), жывёльнае масла (7,2%), малако і малочныя прадукты (6,7%), садавіна, рыбныя, фруктовыя і агароднінныя кансервы, аўсяныя шматкі «Геркулес», курыныя яйкі, пшанічная муку, кандытарскія вырабы, паўвэнджаная килбаса (5-6%), хлеб і хлебабулачныя вырабы, салёны селядзец, безалкагольныя напоі (3-4%), трыкатажныя вырабы (4,7 %), панчошна-шкарпэткавыя вырабы (4,4%), бензін (3,5%), посуд (3,2%), праезд у чыгуначным транспарце міжнароднага паведамлення (67,1%), аўтамабільным транспарце прыгарадных зносін (63, 6%), гарадскім транспарце (35,4%), жыллёва-камунальныя паслугі (13,5%), медыцынскія паслугі (7,5%), бытавыя паслугі (6%), паслугі сувязі (4,9%).

Знізіліся цэны на алей (на 2,3%), прасяныя крупы (на 2,7%), грачаныя крупы (на 0,7%), бульбу (на 1,9%), белакачанную капусту (на 2,7% ), рэпчатую цыбулю (на 4,2%), моркву (на 6,6%), буракі (на 2,2%).

Апошні раз рост цэнаў больш чым у два разы фіксаваўся ў 2000 годзе (у 2,08 разы па выніках 12 месяцаў). Першапачаткова беларускія ўлады планавалі, што ў 2011 годзе цэны павялічацца не больш чым на 7,5-8,5%, аднак з-за амаль трохразовай дэвальвацыі беларускага рубля рост цэнаў ужо зараз апынуўся ў 12 разоў больш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?