паведаміў на прэс-канферэнцыі 18 лістапада старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

«Пляцоўка падабрана. І на ёй аб`ект будзе будавацца, але трэба мець на ўвазе, што мы не пабудуем проста агароджу, асфальт і два выхады водаправода. Гэта будзе збудаванне з дахам, са сценамі, не капітальны жалезабетонны будынак, а адпаведная канструкцыя, дзе будуць прапаноўвацца ў арэнду з правам выкупу гандлёвыя месцы», — сказаў Ладуцька. Паводле яго слоў, «праз паўтара-два гады, як будзе адкрыты гэты рынак, тыя ж людзі, што працуюць цяпер на Чэрвеньскім рынку, змогуць туды пераехаць, запіс пачнецца дзесьці праз год».

Пры гэтым ён адзначыў,

што гісторыя з рэканструкцыяй Чэрвеньскага рынку цягнецца ўжо сем гадоў.
Тады ўладальнік рынку «Белкаапсаюз» падпісаў з іранскай кампаніяй Didas інвестыцыйны дагавор. «Два-тры гады ніякага руху не было, і рынак быў выкуплены ў камунальную ўласнасць Мінгарвыканкама. Іранская кампанія рэалізавала падобны праект у Брэсце і ў Мінску пачала выходзіць на практычную рэалізацыю: распрацавалі і зацвердзілі эскіз, праект перакладкі сетак», — расказаў Ладуцька.

Паводле яго слоў, у канцы мінулага года прадпрымальнікі папрасілі кіраўніцтва рынку прадоўжыць дагаворы арэнды да канца гэтага года. «Ніхто іх за рукі адтуль выводзіць не збіраецца», — запэўніў Ладуцька. «Ёсць непераадольная логіка ў развіцці гарадскіх тэрыторый, на змену адных будынкаў прыходзяць іншыя», — падкрэсліў кіраўнік горада.

Прадпрымальнікам былі прапанаваны месцы (1.200 для 880 ІП) на такіх рынках, як Гандлёвы свет «Кальцо», ГД «Ждановічы», Камароўскі для харчовага сектара, стадыён «Дынама» (гэты рынак будзе закрыты ў канцы 2012 года). Паводле інфармацыі Ладуцькі, ужо прыблізна 100 прадпрымальнікаў скарысталіся прапановай. «Штодня на Чэрвеньскім рынку пішуць заявы, куды яны жадаюць перайсці. Гэта значыць ідзе планавая, спакойная праца», — сказаў ён.

«Магчымасць для працягу працы застаецца, і тыя патокі людзей, якія прыязджалі на Чэрвеньскі рынак, яны будуць ездзіць на іншыя рынкі, а з`явіцца Лошыцкі — будуць ездзіць туды. Там будуецца яшчэ адзін буйны гандлёвы цэнтр „Гіпа“, 5 тыс. метраў, які будзе здадзены ў эксплуатацыю ў 2012 годзе», — сказаў Ладуцька.

Ён лічыць, што ў жыхароў з`явіцца іншае стаўленне да рынку, калі там будзе пабудаваны сучасны гандлёвы цэнтр.

Ладуцька таксама паведаміў, што Мінгарвыканкам адназначна на баку прадпрымальнікаў рынку «Максімус» у Малінаўцы. Як паведамлялася раней, прадпрымальнікі выступаюць супраць спынення арэндных адносін, а ўладальнік рынку плануе першы паверх аддаць кампаніі «Еўраопт». «Мы давалі гэта месца пад будаўніцтва рынку па продажы харчовых тавараў. Яны пабудавалі і прадалі. Цяпер плануюць зрабіць рэканструкцыю і аддаць „Еўраопту“. Не, таварышы, я крытыкаваў сваіх супрацоўнікаў, што яны не маглі самі гэта сказаць, ніякіх планаў у горада Мінска на гэта няма, рашэнне Мінгарвыканкама на рэканструкцыю не прынята», — заявіў кіраўнік сталічнай адміністрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?