Знакаміты расейскі літаратуразнаўца Юрый Каракін памёр у Маскве на 82-м годзе жыцця. Апошнія шэсць гадоў ён цяжка хварэў, быў прыкуты да ложка.

Юры Каракін скончыў філасофскі факультэт МДУ, працаваў у часопісе «Проблемы міра і соціалізма».

За антысталінскі выступ на вечарыне памяці Андрэя Платонава быў ў 1968 годзе выключаны з КПСС.

Сярод найбольш вядомых яго кніг — зборнікі «Перачытваючы Дастаеўскага» і «Самападман Раскольнікава».

У гады перабудовы ён актыўна падтрымаў перамены, быў блізкі з нашым Алесем Адамовічам. Людзям старэйшага пакалення памятны яго эмацыйныя словы «Расія, ты адурэла!» ў жывым эфіры расійскага ТВ у ноч пасля першых выбараў у Дзяржаўную думу ў 1993 годзе, калі адносную большасць галасоў атрымала партыя Жырыноўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?