Ягоная тэлефонная размова з Аўнг Сан Су Чжы адбылася, калі прэзідэнт ЗША ляцеў на сваім прэзідэнцкім самалёце Air Force One з Аўстраліі ў Інданэзію. Абама хацеў асабіста пераканацца, што лідарка апазіцыі верыць у сур’ёзнасць дэмакратызацыі, якую распачалі ўлады М'янмы, якую яшчэ называюцць Бірмай. Так, яна верыць, аказалася. Размова доўжылася каля паўгадзіны. Абама прызнаўся Су Чжы, што прыклад яе ўпартасці ў барацьбе за свабоду натхняў і яго як палітыка. Аўнг Сан Су Чжы — дачка першага лідара незалежнай Бірмы. За сваю дзейнасць яна атрымала Нобелеўскую прэмію міру.
Хунта М'янмы пачала шукаць шляхі нармалізацыі адносін з Захадам, пасля таго як убачыла, што кітайскі ўплыў у краіне пачаў пераходзіць усе межы.