Сёння, 19 лістапада, святкуе 20-годдзе найбуйнейшае аўтарытэтнае агенцтва навін Беларусі — БелаПАН.

БелаПАН (Беларускае прыватнае агенцтва навін) быў заснаваны 20 гадоў таму, 19 лістапада 1991 г. у Мінску журналістам Алесем Ліпаем.

За 20 гадоў ператварыўся ў найбуйнейшую крыніцу інфармацыі. Штодня на яго стужцы навін з’яўляецца пад 100 навін. БелаПАН, які мае расійскую, беларускую і англамоўную версіі, з’яўляецца важнейшай крыніцай палітычнай, эканамічнай, дзелавой, фінансавай і іншай інфармацыі з Беларусі, у тым ліку і для журналістаў іншых СМІ уключна з «Нашай Нівай».

Два асноўныя прынцыпы, якіх прытрымліваецца БелаПАН у сваёй дзейнасці:

— паведамляць пра ўсе важныя падзеі, незалежна ад таго, па чыёй волі яны адбываюцца;

— падаваць інфармацыю пра падзеі без іх журналісцкай ацэнкі, з каментарамі спецыялістаў і ўсіх зацікаўленых бакоў, прадстаўляючы розныя пункты гледжання на падзеі, не аддаючы перавагі ніводнаму з іх.

Ад 2002 г. БелаПАН выдае інтэрнет-газету«Беларускія навіны», аднаго з лідараў беларускіх інтэрнэт СМІ.

«Наша Ніва», у складзе якой ёсць былыя супрацоўнікі БелаПАНа, віншуе калегаў са святам і жадае дачакацца 50-годдзя і 100-годдзя кампаніі:).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?