З 16 па 18 лістапада ў Кракаве прайшлі Дні беларускай культуры. Ладзіліся яны ўжо шосты раз, праўда, два гады (2009–2010) не праводзіліся.

 Аўтарка кнігі пра БНР Дарота Міхалюк і арганізатар Дзён беларускай культуры Юрый Гардзееў.  Болей фотак з ДБК — па гэтай спасылцы.

Аўтарка кнігі пра БНР Дарота Міхалюк і арганізатар Дзён беларускай культуры Юрый Гардзееў. Болей фотак з ДБК — па гэтай спасылцы.

Арганізатарамі выступілі Беларускае таварыства ў Кракаве (старшыня — Юрый Гардзееў) і Навуковае кола студэнтаў-расіязнаўцаў.

Праграма была вельмі багатая і разнастайная.

Пачаліся ДБК гістарычным семінарам «Другая сусветная вайна на Беларусі: Вялікая айчынная ці грамадзянская вайна» з удзелам гісторыкаў з Мінска і Варшавы (С.Новікаў, Я.Грэбень, А.Гардзіенка, Ю.Грыбоўскі). Былі абмеркаваныя пытанні нямецкага бліцкрыга ў чэрвені 1941 г., белыя плямы абароны Брэсцкай крэпасці, пытанні беларускай «калабарацыі», польска-беларускі канфлікт, злачыннасці і пытанні штодзённага жыцця на тэрыторыі Беларусі.

Адбылася таксама прэзентацыя кніжная серыі «Гарадзенская бібліятэка», а таксама быў зладжаны паказ дакументальных фільмаў «Белсата».

Затым адбыліся прэзентацыі кніжак Дароты Міхалюк «Bialoruska Republika Ludowa 1918–1920, U podstaw bialoruskiej panstwowasci», Нэлі Бекус «Struggle over Identity. The Official and the Alternative «Belarusiannes», Яна Шумскага «Саветызацыя Заходняй Беларусі 1944–1953», быў арганізаваны семінар «Беларуска-польскія літарацкія сувязі» з удзелам Язэпа Янушкевіча, Міколы Хаўстовіча, Багуслава Допарта.

Скончыліся Дні культуры канцэртам гурту «Альтанка», а сёння ў нядзелю ў клубе «Імбір» (вул. Св. Тамаша, 35) павінен адбыцца канцэрт гурту «Нагуаль».

Правядзенне Дзён культуры выклікала вялікую цікавасць менавіта з боку польскіх студэнтаў, якія часам мала што ведаюць пра сваю ўсходнюю суседку.

Усяго ў Кракаве навучаецца пад 200 тыс. студэнтаў, з іх толькі ў Ягелонскім універсітэце каля 50 тыс. чалавек. Саміх беларусаў у Кракаве каля 400 чалавек.

Спонсарамі Дзён беларускіх выступілі: Малапольскае ваяводства і Дэпартамент публічнай і культурнай дыпламатыі пры МЗС Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?