Ваенная паліцыя Егіпта чарговы раз спрабавала выцесніць дэманстрантаў з плошчы Тахрыр ў цэнтры Каіра, зноў ужыўшы слёзацечны газ.
Паліцыянты атачылі плошчу браніраванымі аўтамабілямі. Дэманстранты зноў адступілі на бліжэйшыя вуліцы.
Паводле апошніх звестак, у сутыкненнях на плошчы Тахрыр пацярпелі каля 750 чалавек, сярод іх 40 паліцыянтаў.
Дэманстранты патрабавалі больш хуткай перадачы ўлады ад ваеннага кіраўніцтва законна абраным цывільным уладам.
У суботу сілы правапарадку разагналі дэманстрацыю на плошчы Тахрыр у Каіры з ужываннем гумовых куль і слёзацечнага газу. Сутыкненні былі выкліканыя зносам паліцыяй намётавага мястэчка ў цэнтры сталіцы Егіпта.