Марыяна Рахой абяцае скараціць дзяржаўныя выдаткі.

Марыяна Рахой абяцае скараціць дзяржаўныя выдаткі.

Апазіцыйная Народная партыя ўпэўнена перамагла на датэрміновых выбарах у Іспаніі. Новым прэм'ерам стане лідар гэтай кансерватыўнай, хрысціянска-дэмакратычнай партыі Марыяна Рахой. Згодна з экзіт-поламі, Народная партыя здабыла каля 43% галасоў. Сацыялістычная партыя, якая кіравала апошнія 8 гадоў, атрымала каля 30% галасоў і застанецца асноўнай сілай апазіцыі. Увогуле, лявіца кіравала краінай на Іберыйскай паўвыспе 21 год з апошніх 29-ці.

У парламент прайшлі таксама нацыянальныя партыі Каталоніі і Краіны Баскаў, а таксама лева-камуністычныя сілы.

Іспанія бурна развівалася, дзякуючы пераходу да дэмакратыі ў сярэдзіне 70-х і наступнаму далучэнню да Еўрасаюза на пачатку 80-х. Аднак у перыяд бурнага росту непазбежна назапшваюцца праблемы, якія праявіліся разам з сусветным крызісам. Урад сацыялістаў вымушаны быў узняць пенсійны век з 65 да 67 гадоў і пайсці на іншыя непапулярныя крок. Народная партыя плануе змагацца з крызісам, зменшыўшы дзяржаўныя выдаткі і сацыяльныя праграмы. Выбарцы такую праграму падтрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?