Аб гэтым заявіў журналістам міністр культуры Беларусі Павел Латушка перад цырымоніяй адкрыцця ў Мінску міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва «Панарама».

«У цэлым гэта восень была для Беларусі тэатральнай, а фестываль „Панарама“, які стаў традыцыйным, завяршае сезон. Сапраўды, былі цяжкасці, звязаныя з фінансаваннем праекта, але Міністэрства культуры заняло прынцыповую пазіцыю: „Панарама“ важная для гледачоў, аматараў тэатральнага мастацтва, і мы маем намер падтрымліваць яе і далей», — падкрэсліў міністр. Ён таксама дадаў, што гэты форум стаў яркім прыкладам супрацоўніцтва з бізнесам, прадпрымальніцкімі структурамі (генеральны партнёр — Белзнешэканомбанк).

Адказваючы на пытанне, для каго ўсё-такі больш важныя такія фестывалі — для прафесіяналаў або аматараў, міністр сказаў, што творчыя асобы працуюць у першую чаргу для гледачоў. Пры гэтым для тэатраў асабліва важна развівацца, для чаго неабходна кантактаваць з установамі іншых краін. Павел Латушка дадаў, што Міністэрства культуры падтрымлівае і фінансуе са сродкаў рэспубліканскага бюджэту гастролі за межамі краіны не толькі нацыянальных тэатраў, але і абласных, гарадскіх. Увага ўдзяляецца таксама гастролям у межах Беларусі. Так, многія тэатры пабывалі ў культурнай сталіцы Беларусі і СНД 2011 года Гомелі. «Важна стымуляваць удзел у тэатральным руху», — лічыць кіраўнік ведамства.

Павел Латушка таксама прызнаўся, што за тыдзень «Панарамы» збіраецца паглядзець некалькі спектакляў,

і асаблівую цікавасць для яго ўяўляе «Пінская шляхта» па п’есе Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў выкананні артыстаў варшаўскага тэатра «Рампа».

Міністр культуры зачытаў прывітанне гасцям і ўдзельнікам форуму Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Заснавальнікамі V Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Панарама», які прадоўжыцца да 27 лістапада, выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. «Панарама» праходзіць раз у два гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?