Кіраўнік чэскага Інтэрполу Павал Міхал пакіне сваю пасаду; ён памылкова быў палічаны асобай, якая не супрацоўнічала з чэхаславацкай службай бясьпекі толькі таму, што падаў на люстрацыю фальшывыя дакумэнты — паведамляюць «Lidove noviny». Замест свайго імя Павал, папулярнага ў Славакіі, Міхал падаў Павел, якое часьцей ужываецца ў Чэхіі — тлумачыць газэта. Пра тое, што Павал Міхал з 1984 г. знаходзіцца ў рэестры камуністычнай службы бясьпекі, ужо на мінулым тыдні праінфармавала Чэская тэлевізія. Тады Міхал абвергнуў гэтую інфармацыю, падкрэсьліваючы, што яго праверылі і не абвінавацілі ў супрацоўніцтве з камуністычнымі службамі. Тэчка «Эміля» (такі псэўданім атрымаў Міхал) была зьнішчаная. Міністар унутраных справаў Іван Лянгер заявіў пра паўторны кантроль усіх выдадзеных люстрацыйных заяваў. «Калі гэта ня будзе мажліва, дык, прынамсі, ўсіх паліцэйскіх» – паведаміў ён.
Кіраўнік чэскага Інтэрполу быў агентам службы бясьпекі 2
Кіраўнік чэскага Інтэрполу Павал Міхал пакіне сваю пасаду; ён памылкова быў палічаны асобай, якая не супрацоўнічала з чэхаславацкай службай бясьпекі толькі таму, што падаў на люстрацыю фальшывыя дакумэнты — паведамляюць «Lidove noviny».