Эўрапейская група па пытаньнях этыкі прадставіла сваю пазыцыю адносна пэрспэктываў разьвіцьця нанамэдыцыны. Пазыцыя групы, якую ўзначальвае швэдзкі філёзаф Гаран Гермэрэн, была абнародаваная 24 студзеня.

У сваіх высновах група прызнае, што нанамэдыцына адчыняе новыя шляхі дыягностыкі, лячэньня і прафіляктыкі. Разам з тым група заклікае да больш інтэнсыўнага прыцягненьня інстытутаў, адказных за забесьпячэньне аховы пацыентаў, да ацэнкі рызыкі, зьвязанай з выкарыстаньнем нанатэхналёгіяў.

Нанамэдыцына разьвівае тэхналёгіі канструяваньня і кантролю за біялягічнымі сыстэмамі чалавека на малекулярным узроўні.

Эўрапейская група па пытаньнях этыкі ў навуцы і новых тэхналёгіях прэзэнтавала сваю пазыцыю па просьбе прэзыдэнта Эўрапейскай Камісіі Жузэ‑Мануэля Барозу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?