ААТ «Газпром» плануе заключыць кантракты на пастаўку газу з Беларуссю 25 лістапада, паведаміў журналістам 21 лістапада ў Мінах (Ленінградская вобласць) намеснік старшыні праўлення «Газпрома» Валерый Голубеў.

«Дакументы ўсе гатовыя. Таму ўсе пытанні вырашым 25 чысла», — цытуе Голубева РІА Новости. Паводле яго слоў, размова ідзе аб падрыхтоўцы двух міжурадавых пагадненняў — аб куплі 50% акцый «Белтрансгазу» і аб прынцыпах утварэння цаны на газ і тарыфаў транзіту.

Адначасова будуць падпісаныя кантракты на пастаўку газу і яго транзіт цераз Беларусь. Прадугледжваецца, што пагадненні будуць падпісаныя прэм’ерамі Беларусі і Расіі.

Тэрмін дзейнага кантракта паміж «Газпромом» і «Белтрансгазам» заканчваецца 31 снежня 2011 года. Меркаваная дзейным кантрактам газавая формула прадугледжвала паніжальныя каэфіцыенты да цаны на 2008–2010 гады (0,67, 0,8 і 0,9 адпаведна) з выхадам на рыначную цану ў 2011 годзе.

Аднак у жніўні гэтага года прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін даручыў Мінэнерга і «Газпрому» вызначыць велічыню паніжальнага каэфіцыента цаны на газ для Беларусі з 2012 года. Паводле слоў Пуціна, увядзенне такога каэфіцыента абумоўлена інтэграцыяй у межах Мытнага саюза і ўвязана з пытаннем набыцця «Газпромам» другой паловы «Белтрансгаза» (зараз «Газпром» валодае 50% акцый «Белтрансгаза»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?