Міністр абароны Таджыкістана генерал-палкоўнік Шэралі Хайрулоеў прыбыў 20 лістапада з візітам у Мінск.

Як паведамілі ў беларускім абаронным ведамстве, 21 лістапада адбылася сустрэча Шэралі Хайрулоева з міністрам абароны Беларусі генерал-лейтэнантам Юрыем Жадобіным. Абмяркоўваліся асноўныя кірункі развіцця ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва дзвюх краін.

Праграма візіту не абнародуецца. Плануецца, што ён завершыцца 27 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?