18 лістапада Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны прыняло заяву ў сувязі з сітуацыяй вакол часопіса «Бярозка».

«Як стала вядома са сродкаў масавай інфармацыі, з наступнага года спыняе сваё самастойнае існаванне беларускамоўны дзіцячы часопіс „Бярозка“. Гэта

выданне на працягу дзясяткаў гадоў несла беларускае слова ў беларускую школу, выхоўвала патрыятызм і любоў да беларускай мовы і культуры ў нашых дзетак.

У сувязі з гэтым мы 

заклікаем грамадзян Беларусі неадкладна звяртацца да беларускага ўрада з патрабаваннем захаваць выхад часопіса „Бярозка“ і аб’явіць падпіску на гэтае выданне на наступны год
, год юбілеяў класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка», — гаворыцца ў заяве.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?