У дата-цэнтры, што на вуліцы Захарава ў Мінску, сёння ўвечары знікла электрычнасць, а рэзервовыя крыніцы жыўлення чамусьці не спрацавалі.

Цераз гэту аварыю адбыліся збоі ў абодвух сталічных цэнтрах апрацоўкі дадзеных нацыянальнага аператара, паведамляе interfax.by. Для карыстальнікаў быў недаступны шэраг рэсурсаў, у асноўным інфармацыйных сайтаў.

Праблема ўзнікла з даменнай зонай by.
Паўгадзіны сайты не адчыняліся ўвогуле, але прыкладна а 18.10-18-15 пачалі працаваць.

Па звестках на 18.50, праблема з электразабеспячэннем была вырашаная цалкам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?