Такое меркаванне 21 лістапада выказаў дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Маці і дзіця» Канстанцін Вільчук у час online канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

«Альтэрнатыўныя (хатнія) роды — гэта вяртанне ў каменны век», — адзначыў спецыяліст. Ён растлумачыў, што цяпер у Беларусі аказваецца кваліфікаваная дапамога, у тым ліку і пры родадапамозе. На родах прысутнічае не толькі акушэрка, але і ўрач-гінеколаг, урач-неанатолаг і г.д. «Нягледзячы на тое, што роды — гэта фізіялогія, ніколі ніхто на 100 працэнтаў не можа спрагназаваць, як будзе ісці сітуацыя.

Калі гэта будзе ў спецыялізаванай лячэбнай установе, любую сітуацыю мы можам вырашаць па ходу родаў»,
 — дадаў спецыяліст. Ён таксама нагадаў, што ў медустановах, якія займаюцца родадапамогай, ёсць такая паслуга, як індывідуальнае вядзенне родаў.

У сваю чаргу галоўны акушэр-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Барсукоў адзначыў: «Па закону мы аказваем акушэрскую дапамогу ва ўстановах аховы здароўя, гэта значыць ніякіх іншых відаў дапамогі не існуе. Калі ж людзі для сябе вырашылі такім чынам, то гэта іх права. Яны бяруць на сябе адказнасць за вынік такіх родаў».

Таксама, паводле яго слоў, цяпер ёсць курсы, на якіх рыхтуюць да хатніх родаў, але іх арганізатары не атрымліваюць якой-небудзь медыцынскай ліцэнзіі. «Часам на гэтых занятках, з майго пункту гледжання, як акушэра-гінеколага, даюць не зусім правільнае ўяўленне», — лічыць спецыяліст. Ён падкрэсліў, што нават у падручніку амерыканскага ўрача агульнай практыкі напісана, што можна весці роды дома, але на вуліцы павінен стаяць рэанімабіль, разгорнуты пад аперацыйную. Аднак немагчыма паставіць такі аўтамабіль каля кожнага дома.

Паводле даных медыкаў, у мінулым годзе ў Беларусі было 110 тыс. родаў, з якіх 246 — па-за сценамі медыцынскіх устаноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?