Пра гэта паведаміла агенцтву Інтэрфакс вайскова-дыпламатычная крыніца ў Маскве.

«Іскандэры» раней планавалася размясціць толькі ў Калінінградскай вобласці. Цяпер разглядаецца магчымасць размяшчэння гэтых комплексаў у Беларусі і Краснадарскім краі. Гэта дасць магчымасць парыраваць пагрозы стратэгічным ядзерным сілам Расеі ў выпадку разгортвання элементаў ПРА ЗША паблізу нашых межаў», — сказала крыніца.

Паводле яго слоў, ваенна-тэхнічныя меры ў адказ могуць уключаць у сябе пашырэнне магчымасцяў расійскай сістэмы ПРА аператыўна-тактычнага звяна, актывізацыю работ па стварэнні Паветрана-касмічнай абароны і ўзмацнення касмічнага сегмента расійскай сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе.

«Іскандэр» (па класіфікацыі ЗША і НАТО SS-26 Stone) — сямейства аператыўна-тактычных ракетных комплексаў: Іскандэр, Іскандэр-Э, Іскандэр-К. Комплекс распрацаваны ў Каломенскім КБ машынабудавання (КБМ). Упершыню «Іскандэр» прадэманстравалі ў 1999 годзе.

Прызначаны для паражэння малапамерных і вулічных цэляў. Мяркуецца, што можа быць сродкам дастаўкі тактычнай ядзернай зброі.

Прызначаны, каб біць па сродках агнявога паражэння (ракетныя комплексы, рэактыўныя сістэмы залпавага агню, дальнабойная артылерыя), сістэмах ПРА, самалётах і верталётах, а таксама аб’ектах грамадзянскай інфраструктуры.

Максімальная адлегласць паражэння мэты:

500 км для Іскандэр-К,

280 км для Іскандэр-Э.

Траекторыя руху ракеты квазібалістычная.

Расейцы сцвярджаюць, што ракета выраблена з ужываннем тэхналогій паніжанай радыёлакацыйнай прыкметнасці (аналаг тэхналогіі краін НАТО «Стэлс»). Большая частка палёту праходзіць на вышыні каля 50 км. Ракета вядзе інтэнсіўнае манеўраванне.

Грузія сцвярджала, што Расія ўжывала «Іскандэры» ў часе канфлікту 2008 года. Аднак доказаў такому сцвярджэнню няма. «Іскандэры» — магутная зброя, здольная мяняць стратэгічны баланс сілаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?